Аб прымяненні заканадаўства аб рэгістрацыі нерухомай маёмасці
Дзяржаўны камітэт па маёмасці (далей - Дзяржкаммаёмасць) інфармуе антыкрызісных кіраўнікоў аб наступным.
Падчас працы над зваротам устаноўлена практыка афармлення правазасведчвальных дакументаў на капітальныя будынкі, адчужаныя на таргах у ходзе ліквідацыйнай вытворчасці і не зарэгістраваныя ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (далей - рэгістр нерухомасці) на момант адчужэння, не ў поўнай меры адпаведная часткі чацвёртай падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі ад 5 лютага 2013 г. № 63 «О некоторых вопросах правового регулирования процедур экономической несостоятельности (банкротства)» (далей - Указ № 63).
Згодна з часткай чацвёртай падпункта 1.2 пункта 1 Указа № 63 дзяржаўная рэгістрацыя стварэння капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў, не зарэгістраваных у рэгістры нерухомасці на момант продажу, і правоў на іх ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку па заяве пакупніка на падставе дагавора куплі-продажу, рашэння сходу або камітэта крэдытораў аб адабрэнні парадку і тэрмінаў продажу адпаведнай маёмасці, тэхнічных пашпартоў, складзеных па заяве пакупніка, і перадаткавых актаў.
У адносінах да капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) пакупніком дадаткова прадстаўляецца выпіска з рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб магчымасці іх выкарыстання па прызначэнні ў адпаведнасці з адзінай класіфікацыяй прызначэння аб'ектаў нерухомай маёмасці.
Улічваючы паслядоўнасць дзяржаўнай рэгістрацыі, вызначаную артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 г. № 133-З «О государственной регистрации недвижимого имущества, прав на него и сделок с ним», дзяржаўная рэгістрацыі стварэння капітальных пабудоў і ўзнікнення права ўласнасці пакупніка на іх дапускаецца не раней дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння і ўзнікнення права гэтага пакупніка на зямельны ўчастак, на якім яны размешчаны.
Зямельны ўчастак у такіх сітуацыях павінен быць прадастаўлены пакупніку адпаведных капітальных пабудоў на падставе падпункта 1.11 пункта 1 артыкула 42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі.
Разам з тым, на практыцы ёсць выпадкі прымусу арганізацыі, якая знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, да афармлення правазасведчвальных дакументаў на адчужаную нерухомую маёмасць на сваё імя пасля падпісання з пераможцам таргоў акта прыёму-перадачы нерухомай маёмасці, замест прыняцця рашэння аб прадастаўленні пакупніку адпаведнага зямельнага ўчастка.
Заяўляючы дзяржаўную рэгістрацыю стварэння аб'екта нерухомай маёмасці і ўзнікнення права ўласнасці на яе, антыкрызісныя кіраўнікі падпісваюць і прадстаўляюць у тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй даведкі аб балансавым кошце і прыналежнасці на аб'екты нерухомай маёмасці, фактычна перададзеныя пакупнікам да даты складання адпаведнай даведкі.
З улікам таго, што Указам № 63 устаноўлены асаблівы парадак адчужэння і дзяржаўнай рэгістрацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці ў працэдуры ліквідацыйнай вытворчасці, правамернай практыкай яе рэалізацыі будзе ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння адчужаных аб'ектаў нерухомай маёмасці, не зарэгістраваных у рэгістры нерухомасці на момант адчужэння, і ўзнікнення правоў на іх па заяве пакупніка, а не антыкрызіснага кіраўніка.