Галоўная / Навiны

Зоя Гайдучэнка: абноўленае заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці павысіла эфектыўнасць фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў

17/10
 

Аб гэтым заявіла сёння, 17 кастрычніка 2024г., начальнік упраўлення аналізу ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Зоя Гайдучэнка падчас лекцыі на тэму «Актуальныя пытанні аналізу гаспадарчай і фінансавай дзейнасці прадпрыемства» перад прадстаўнікамі рэзерву кіруючых кадраў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ў Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнік Мінэканомікі ў сваім выступленні расказала аб асаблівасцях заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці ў частцы арганізацыі правядзення дзяржаўнымі органамі фінансавага аздараўлення, якое ўступіла з 1 кастрычніка 2023 года.

Начальнік упраўлення падрабязна спынілася на паўнамоцтвах дзяржорганаў адносна дзяржаўных арганізацый, тэрмінах і парадку іх рэалізацыі (прыняцце мер па прадухіленню неплацежаздольнасці і банкруцтва, рашэнне аб немэтазгоднасці далейшай рэалізацыі такіх мер і інш.).

Асаблівая ўвага была ўдзелена прыкладным аспектам правядзення аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў.

Тэгі