Вольга Скарупская: паспяховы «крызіс-менеджэр» спалучае ў сабе якасці пісьменнага юрыста і эфектыўнага кіраўніка
Аб гэтым заявіла сёння, 27 лістапада 2024 г. начальнік Гродзенскага аддзела па санацыі і банкруцтве Вольга Скарупская.
Прадстаўніца Мінэканомікі напярэдадні Дня юрыста выступіла з лекцыяй на навучальным семінары «Агляд заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці: дзейнасць антыкрызіснага кіраўніка» перад студэнтамі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падчас мерапрыемства Вольга Скарупская азнаёміла студэнтаў са спецыфікай працы антыкрызіснага кіраўніка, парадкам яго прызначэння, выканання і спынення паўнамоцтваў. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікалі пытанні атрымання атэстата кіраўніка, а таксама аб прызнанні суб'екта гаспадарання незаможным або банкрутам.
Для будучых юрыстаў дадзенае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю больш даведацца аб прафесіі антыкрызіснага кіраўніка.