Галоўная / Навiны

Вольга Русіновіч выступіла на пасяджэнні Кангрэса патрыятычных сіл «За мір і развіццё»

11/09

 Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве прыняла ўдзел у працы Кангрэса патрыятычных сіл «За мір і развіццё», арганізаванага Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Беларусі і прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У сваім выступленні Вольга Русіновіч праінфармавала аб прынятых мерах па фарміраванні спрыяльнага дзелавога клімату і стварэнню дадатковых умоў для стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку ў рэгіёнах.

Кіраўнік Дэпартамента пракаментавала новаўвядзенні ў заканадаўстве аб малым і сярэднім прадпрымальніцтве, якія накіраваны на ўдасканаленне галіновай і рэгіянальнай структуры бізнесу, пашырэнне інструментаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў і забеспячэнне іх даступнасці, перафарматаванне сістэмы інстытутаў нефінансавай падтрымкі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і ініцыятыўных грамадзян, якія жадаюць пачаць.

Тэгі