Вольга Русіновіч: удасканалены парадак і ўмовы прадастаўлення дзяржпадтрымкі суб'ектам МСП
Аб гэтым заявіла сёння, 5 ліпеня 2024 г., дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Вольга Русіновіч, каменціруючы навацыі, прадугледжаныя пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 459 «Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва». Дакумент уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2024 г.
Паводле слоў Вольгі Русіновіч, прапанаваныя пастановай новаўвядзенні пашыраюць доступ прадпрымальнікаў, а таксама суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да фінансавання сваіх перспектыўных праектаў і бізнес-ідэй.
«Важная навэла заканадаўства – прадастаўленне права на атрыманне дзяржаўнай фінпадтрымкі сярэдняму прадпрымальніцтву. Да гэтага яна была даступная толькі для малога бізнэсу.
Другое – аблвыканкамы і Мінгарвыканкам зараз могуць самастойна вызначаць напрамкі і мэты прадастаўлення дзяржпадтрымкі. Гэта норма дасць магчымасць стымуляваць прадпрымальніцкую ініцыятыву ў інтарэсах рэгіёнаў, улічваючы спецыфіку іх развіцця.
Новая магчымасць з'яўляецца ў Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў – аказваць падтрымку бізнесу за кошт мясцовых бюджэтаў.
Такім чынам, з 1 кастрычніка 2024 г. істотна пашырыцца кола атрымальнікаў і віды фінансавай падтрымкі бізнесу», – растлумачыла кіраўнік дэпартамента.
Вольга Русіновіч таксама расказала аб новых інструментах дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Гэта гранты, якія выдзяляюцца на бязвыплатнай аснове з мясцовых бюджэтаў, паручальніцтвы па пазыках, а таксама кампенсацыя часткі камісій па банкаўскіх гарантыях і акрэдытывах. Апошняе дазволіць бізнэсу мінімізаваць выдаткі, звязаныя з атрыманнем банкаўскіх паслуг.
Пастановай № 459 прадугледжваюцца і іншыя карэкціроўкі дзеючых падыходаў аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, якія ў асноўным звязаны са спрашчэннем існуючых працэдур і ўстараненнем выяўленых на практыцы праблемных пытанняў.