Вольга Русіновіч: у сферы МСП доля жанчын дасягнула практычна 40%
Аб гэтым паведаміла сёння, 17 снежня 2024 г., дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч на рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі бакоў Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па стымуляванні прадпрымальніцкай ініцыятывы жанчын.
Яно было заключана 28 красавіка 2022 г. паміж Мінэканомікі, Белінвестбанкам і Беларускім саюзам жанчын.
Удзельнікі падвялі вынікі выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення за 2024 год, абмеркавалі задачы на наступны.
У адыходзячым годзе паспяхова праведзена 21 мерапрыемства, у тым ліку два бізнес-форумы «Жанчыны будучыні», канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, прысвечаныя стымуляванню прадпрымальніцкай ініцыятывы жанчын.
Паводле слоў Вольгі Русіновіч, правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае развіццю жаночага прадпрымальніцтва.
«У сферы МСП доля жанчын няўхільна расце і дасягнула практычна 40%.
Сёлета ў мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 900 ініцыятыўных беларусак. Бізнес-лэдзі змаглі падзяліцца сваімі гісторыямі поспеху арганізацыі і вядзення бізнесу, расказаць аб праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца, а таксама атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць жанчын-прадпрымальнікаў», – адзначыла дырэктар дэпартамента.
Прапановы, выпрацаваныя падчас сустрэчы, ляглі ў аснову Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення на 2025 год.