Вольга Русіновіч: рост кааперацыйнага ўзаемадзеяння прадпрыемстваў Беларусі і Расіі сведчыць аб эфектыўнасці інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве
Аб гэтым заявіла сёння, 1 лістапада 2024 года, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч на сумесным пасяджэнні калегіі Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця РФ.
У сваім выступленні Вольга Русіновіч нагадала, што на 2024-2026 гады эканамічныя ведамствы Беларусі і Расіі падпісалі план па супрацоўніцтву ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Ён прадугледжвае аказанне садзейнічання ў пошуку партнёраў, арганізацыю бізнес-місій, інфармаванне аб навэлах заканадаўства ў галіне падтрымкі МСП і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне новых дзелавых кантактаў.
План рэалізуецца эфектыўна. Мінэканомікі практычна штомесяц удзельнічае ў арганізацыі бізнес-місій расейскіх прадстаўнікоў у Рэспубліцы Беларусь. Каля 190 дзелавых мерапрыемстваў з расійскімі партнёрамі правяла Беларуская гандлёва-прамысловая палата. У гэтым годзе прадстаўнікі Бранскай, Уладзімірскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Саратаўскай абласцей, Рэспублікі Саха (Якуція) былі гасцямі нашых бірж субкантрактаў. БФФПП і Федэральная карпарацыя па развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва правялі 11 кантактна-кааперацыйных біржаў з удзелам каля 300 суб'ектаў МСП.
Для спрыяльнага ўзаемадзеяння прадпрымальнікаў Беларусі і Расіі шырока развіваецца патэнцыял электронных пляцовак.
«У мінулым годзе Мінэканомікі запусціла інтэрактыўны вэб-рэсурс «Карта інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» з дэталёвай інфармацыяй аб дзейных інстытутах і інструментах падтрымкі, іншымі карыснымі звесткамі.
З 2022-га запушчаны два інфармацыйныя рэсурсы, якія садзейнічаюць устанаўленню кантактаў паміж вытворцамі: электронная платформа Беларускай універсальнай таварнай біржы «Імпартазамяшчэнне» і агульнарэспубліканскі інфармацыйны рэсурс субкантрактацыі БФФПП.
Далейшая праца з расейскімі калегамі, акрамя развіцця кааперацыйных сувязяў прадпрыемстваў, будзе нацэлена на стварэнне адзінага каталога франшызы Саюзнай дзяржавы і кансультацыйную падтрымку суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП», – распавяла дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву.