Вольга Русіновіч: развіццё сферы паслуг - адзін з ключавых фактараў эканамічнага росту
Сёння, 17 кастрычніка 2024 г. у г. Брэсце адбылася VI канферэнцыя праекта «Рэсурсы і магчымасці» на тэму: «Развіццё сферы паслуг. Праблемы, тэндэнцыі, перспектывы», якая стала платформай для абмену досведам, ідэямі і лепшымі практыкамі вядзення бізнесу суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці Брэсцкай вобласці і Расійскай Федэрацыі.
Мерапрыемства з прывітальным словам адкрыла дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч. Паводле слоў прадстаўніка Мінэканомікі, развіццё сферы паслуг –гэта адзін з ключавых фактараў эканамічнага росту, які садзейнічае паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва і забеспячэнню ўстойлівага развіцця грамадства.
Адной з тэм канферэнцыі стала абмеркаванне перспектыў развіцця сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы паслуг, павышэння эфектыўнасці яго дзейнасці.
Дырэктар Дэпартамента агучыла асноўныя навацыі ў заканадаўстве ў частцы рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці. Яны датычыліся:
новай архітэктуры суб'ектнага складу малога і сярэдняга бізнесу,
парадку і ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў статусе індывідуальнага прадпрымальніка і іншых формах ажыццяўлення індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці,
пашыраных магчымасцей у сферы дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.