Галоўная / Навiны

Вольга Русіновіч расказала аб новых магчымасцях у сферы дзяржаўнай фінансавай падтрымкі МСП

19/09

Сёння, 19 верасня 2024 г. у г. Гомель праходзіць XVIII Гомельскі эканамічны форум–2024. Мерапрыемства стала прызнанай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, устанаўлення кааперацыйных сувязей.

У пленарным пасяджэнні ў рамках секцыі «Малы і сярэдні бізнес» прыняла ўдзел дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч. Прадстаўнік Мінэканомікі выступіла з дакладам аб навацыях заканадаўства ў частцы рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці.

У сваім выступленні Вольга Русіновіч адлюстравала асноўныя навэлы, звязаныя з:

новай архітэктурай суб'ектнага складу малога і сярэдняга бізнесу,

парадкам і ўмовамі ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў статусе ІП і іншых формах ажыццяўлення індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці пасля ўступлення навацый у сілу,

пашыранымі магчымасцямі ў сферы дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. 
Тэгі