Галоўная / Навiны

Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у пасяджэнні савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме

10/09
 

Сёння пры Мінгарвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне савета па развіццю прадпрымальніцтва.

Удзел у мерапрыемстве прынялі дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і дзелавой супольнасці.

Ключавым пытаннем парадку дня пасяджэння, ініцыяванага Рэспубліканскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП), стала абмеркаванне пытання аб карэкціроўцы заканадаўства ў частцы змянення памеру адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая непасрэдна ўплывае на гісторыка-культурную каштоўнасць.

Парадак ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэдны ўплыў на гісторыка-культурную каштоўнасць, вызначаны Палажэннем аб парадку ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, выплат , што прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.10.2007 № 527 «Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны».

Па выніках пасяджэння членамі савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме прынята рашэнне падтрымаць прапанову РСПП аб неабходнасці карэкціроўкі падыходаў да вызначэння памеру адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая непасрэдна ўплывае на гісторыка-культурную каштоўнасць.

Тэгі