Галоўная / Навiны

Віншаванне Міністра эканомікі з Днём народнага адзінства

17/09

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае дзяржаўнае свята нагадвае нам пра знакавую падзею на шляху станаўлення суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь – уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

17 верасня стала сімвалам шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй у сваім доме.

Наша краіна прайшла праз многія выпрабаванні, якія пераадолела менавіта дзякуючы згуртаванасці нацыі, заснаванай на любові да роднай зямлі, захаванні гістарычнай памяці, культурных і духоўных каштоўнасцей.

Сёння мы разам будуем незалежную дзяржаву, якая дынамічна развіваецца. Перакананы, захоўваючы адзінства і згоду, стваральнай працай прымнажаючы дасягненні старэйшых пакаленняў, мы зробім нашу Радзіму яшчэ прыгажэй, багацей і мацней.

У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру і ўзаемаразумення, новых працоўных і творчых дасягненняў на карысць Беларусі.

 

Міністр эканомікі

Рэспублікі Беларусь                                                   Ю.А.Чабатар 
Тэгі