Узровень самазабеспячэння Беларусі па асноўных групах прадуктаў харчавання перавышае 100 %
Гэта яшчэ адно найважнейшае сацыяльна-эканамічнае дасягненне нашай краіны з моманту заснавання інстытута прэзідэнцтва.
За 1995–2023 гг. Беларусь павялічыла вытворчасць малака і мяса ў 1,5 раза, збожжа – на 25,8 працэнта, цукровых буракоў у 4,5 раза. У сельскагаспадарчых арганізацыях сярэдні надой малака ад каровы вырас у 2,4 раза да 5 854 кг, ураджайнасць збожжавых вырасла ў 1,45 раза да 33,5 ц/га, цукровых буракоў у 2,5 раза да 479 ц/га. Дзякуючы праведзенай комплекснай мадэрнізацыі і тэхнічнаму пераўзбраенню арганізацый АПК, прадукцыйнасць працы ў галіне з 2000 па 2023 гг. павялічылася ў 18,3 раза.
Мы дасягнулі найбольш высокага ўзроўню самазабяспечанасці харчаваннем у ЕАЭС – 96%. А па асобных групах прадуктаў ён значна вышэй: па малочнай прадукцыі – 283%, мясу –134,9%, яйкам – 123,2%, бульбе – 110,8%.
Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва ў Беларусі адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перасягае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД. У разліку на душу насельніцтва ў 2023 годзе было выпушчана 835 кг збожжа, 438 кг бульбы, 305 кг агародніны, 908 кг малака (гэта адзін з лепшых паказчыкаў у свеце), 139 кг мяса, 375 штук яек.
У глабальным рэйтынгу харчовай бяспекі за 2022 год Беларусь знаходзіцца на 55-м месцы са 113 дзяржаў свету і характарызуецца як краіна са спрыяльнымі ўмовамі забеспячэння харчаваннем.
У 2022 годзе ў сусветным рэйтынгу вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання Беларусь займала: 6-е месца па вытворчасці сухога абястлушчанага малака, 10-е – масла жывёльнага, 12-е – бульбы, 15-е – сухога цэльнага малака, 16-е – масла рапсавага.