Уладзімір Навумовіч: заклікаем больш актыўна выкарыстоўваць новыя механізмы падтрымкі вытворчых інвестпраектаў
Аб гэтым заявіў сёння, 9 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч падчас семінара па навацыях Закона «Аб інвестыцыях», які праходзіў на пляцоўцы Мінаблвыканкама.
У сваім выступленні намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства падрабязна расказаў аб стымулах да тэхналагічнага развіцця і мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў і стварэння новых вытворчасцей, якія ўкаранёны абноўленым заканадаўствам краіны.
«Каб перспектыўная ідэя стала інвестыцыйным праектам, патрабуюцца сама меней тры складнікі – пляцоўкі, фінансаванне, механізмы падтрымкі.
Таму дзяржава сістэмна ўмацоўвае вытворчы патэнцыял рэгіёнаў, рэалізуючы канцэпцыю «Адзін раён-адзін праект», павышаючы даступнасць капіталу для вытворчых імпартазамяшчальных бізнес-ідэй, удасканальваючы нарматыўную базу.
З ліпеня дзейнічаюць новыя механізмы падтрымкі, прапанаваныя новай рэдакцыяй Закона «Аб інвестыцыях». Гэта пашыраны пакет ільгот і прэферэнцый, магчымасць закупкі часткі прадукцыі, бюджэтныя трансферты і шмат іншага. Усе патрабаванні, умовы і працэдуры ўжо адпрацаваны і замацаваны ў адпаведных НПА. Справа за іх практычным ужываннем.
Са свайго боку, мы адкрыты да зносін з усімі ўдзельнікамі інвестыцыйнага працэсу», – падкрэсліў Уладзімір Навумовіч.
Прадстаўнікі Мінэканомікі падчас семінара далі ўдзельнікам падрабязныя тлумачэнні па кожнай з навацый інвестыцыйнага заканадаўства, адказалі на пытанні.
Такія сустрэчы адбудуцца ў іншых рэгіёнах краіны.