Уладзімір Навумовіч: у сектара МСП ёсць усе магчымасці рухацца наперад
Аб гэтым заявіў намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч на перадачы «Экономическая среда».
Па словах Уладзіміра Навумавіча, запыт бізнэсу на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі рэалізуецца ў поўным аб'ёме: за 3 гады яна перавысіла 31 млн рублёў.
«Важная навэла абноўленага заканадаўства – доступ да дзяржпадтрымкі атрымліваюць арганізацыі з колькасцю работнікаў да 250 чалавек. Гэтае істотнае паляпшэнне ўмоў працы малога і сярэдняга бізнэсу.
Таксама пашырыўся і пералік інструментаў падтрымкі. Па-першае, гэта паручальніцтвы па абавязальніцтвах – яго будзе актыўна рэалізоўваць Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Па-другое, гранты – беззваротныя бязвыплатныя сродкі з мясцовых бюджэтаў. Досыць цікавы капіталаёмкi інструмент – кампенсацыя часткі выдаткаў на інфраструктуру. Мяркуем, што ён будзе вельмі запатрабаваны ў рэгіёнах», – адзначыў намеснік міністра эканомікі.
Адно з асноўных пытанняў, якія агучваюць прадстаўнікі дзелавых колаў падчас мерапрыемстваў Беларускага тыдня прадпрымальніцтва-2024, звязана з неабходнасцю ўстаранення адміністрацыйных бар'ераў.
«Дзяржава сістэмна падышла да рашэння дадзенай задачы. Створана рабочая група пры Мінэканомікі і Мінюсце, якая з дапамогай спецыялізаванага Агенцтва разглядае пытанні адміністрацыйных працэдур.
У адносінах да суб'ектаў гаспадарання было прааналізавана 1200 працэдур. Частка з іх была трансфармавана, аптымізавана або выключана. У выніку на сённяшні дзень засталося каля 900 адмінпрацэдур.
Створаны Рэестр адміністрацыйных працэдур, у дадзенага рэсурсу ўжо каля 4 тысяч пастаянных карыстальнікаў. У даляглядзе з яго дапамогай карыстач зможа змадэляваць сваю сітуацыю і пакрокава мінуць усе этапы адміністрацыйнай працэдуры. На выхадзе павінна атрымаецца транзакцыйная пляцоўка, на якой прадпрымальнік зможа атрымліваць паслугу праходжання любой адмінпрацэдуры», – растлумачыў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Уладзімір Навумовіч адказаў на пытанне аб тым, як сфарміраваць новае аблічча малога і сярэдняга бізнесу.
«Першае – стварэнне ўмоў для маштабавання сваёй справы. Адпаведныя змены былі рэалізаваны ў рамках рэформы прадпрымальніцкай дзейнасці.
Другое – развіццё прадпрымальніцтва ў рэгіёнах. Для гэтага былі створаны адпаведныя фінансавыя і нефінансавыя інструменты. І, на наш погляд, прадпрымальнікі на рэгіянальным узроўні маюць усе магчымасці рухацца наперад.
І трэцяе – стымуляванне развіцця прамысловага і інавацыйнага бізнесу», – рэзюмаваў Уладзімір Навумовіч.