Уладзімір Навумовіч: СЭЗ з'яўляюцца «драйверамі» эканамічнага развіцця рэгіёнаў
Аб гэтым заявіў намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч на адкрыцці міжнароднай Канферэнцыі свабодных эканамічных зон, якая праходзіць сёння ў г. Магілёў.
У сваім прывітальным слове Уладзімір Навумовіч адзначыў, што сумарна 440 рэзідэнтаў шасці СЭЗ Беларусі забяспечваюць больш як 5 працэнтаў ВУП, пятую частку прамых замежных інвестыцый, экспарту тавараў і прамысловай вытворчасці, а зарплаты іх работнікаў стабільна вышэйшыя за краінавыя і рэгіянальныя значэнні.
Расходы дзяржавы на падтрымку ў развіцці СЭЗ штогод акупляюцца: аб'ём укладзеных рэзідэнтамі інвестыцый у праекты за апошнія 5 гадоў у 1,5 раза перасягнуў суму прадастаўленых падатковых ільгот і дзяржрасходаў на інфраструктуру.
«Створаныя прэферэнцыйныя ўмовы забяспечваюць паспяховую працу буйных айчынных вытворчасцей і садзейнічае прыходу ў Беларусь вядомых брэндаў з замежным капіталам. За апошнія тры гады новымі ўдзельнікамі СЭЗ сталі 100 новых рэзідэнтаў з планамі па стварэнню 6 тысяч новых працоўных месцаў.
Разам з тым бягучыя выклікі патрабуюць ад нас новага погляду на развіццё свабодных эканамічных зон у глабальнай перспектыве.
Сёння, каб дасягнуць поспеху, неабходна па максімуме выкарыстоўваць свае моцныя бакі і перавагі, умацоўваць дзейныя і ствараць новыя кааперацыйныя вытворчыя сувязі, дыверсіфікаваць таварныя ланцужкі паставак. Гэта фундаментальная задача, якая стаіць перад кожнай СЭЗ у барацьбе за інвестара.
Мінэканомікі са свайго боку будзе рабіць усё магчымае для ўваходжання нашых свабодных і асаблівых эканамічных зон у лік найбольш канкурэнтных прамыслова-інвестыцыйных пляцовак на еўразійскай прасторы», – падкрэсліў намеснік міністра эканомікі.