Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: ёсць значныя рэзервы для ўзмацнення інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам

06/12

Аб гэтым заявіў сёння, 6 снежня 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч падчас пасяджэння Рабочай групы па інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам па інвестыцыях і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Рэспублікі Таджыкістан.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства нагадаў аб ключавых мэтах сумеснай працы: актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва і выпрацоўцы прапаноў па рэалізацыі інвестпраектаў.

«Сёння мы зверым гадзіннік па інвестыцыйных магчымасцях нашых краін. Калегі з Таджыкістана прэзентуюць інвестыцыйныя праекты прыватнага сектара. Перспектыўныя бізнес-ідэі, якія могуць быць цікавыя таджыкскім партнёрам, ёсць і ў нашага Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Для павышэння эфектыўнасці нашага супрацоўніцтва ў мерапрыемстве бяруць удзел калегі з галіновых ведамстваў, канцэрнаў і іх падпарадкаваных арганізацый.

Перакананы, што такі фармат працы дапаможа нашым прадпрыемствам узмацніць узаемадзеянне, каб інвестыцыйныя прапановы аператыўна трансфармаваліся ва ўзаемавыгадныя праекты», – акцэнтаваў Уладзімір Навумовіч.

Бакі дамовіліся аб правядзенні наступнага пасяджэння і прэзентацыі НАІП партфеля беларускіх інвестпраектаў. 
Тэгі