Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: беларускія прадпрыемствы машынабудавання адкрыты да вытворчай кааперацыі з кітайскімі кампаніямі

03/10

Аб гэтым заявіў сёння, 3 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй на чале са старшынёй праўлення «Guangxi Yuchai Machinery Group Co., Ltd.» Ван Сюхун.

Паводле слоў намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, прамысловая палітыка Беларусі накіравана на маштабаванне і істотнае павышэнне тэхналагічнага ўзроўню прадпрыемстваў. Наша краіна гатова рухацца да гэтых мэт, у прыватнасці, разам з кітайскімі кампаніямі і на аснове кітайскіх тэхналогій.

«Адна з важных дамоўленасцей па выніках візіту Прэм'ера Дзяржсавета Кітая ў Беларусь – арганізацыя сумесных вытворчасцей рухавікоў у Беларусі, як для грузавых, так і для легкавых аўтамабіляў. З улікам высокіх кампетэнцый кампаніі «Ючай» у гэтай сферы, мы гатовы прапрацоўваць узаемавыгадныя варыянты супрацоўніцтва, каб выйсці на стратэгічны двухбаковы праект, які прадугледжвае глыбокую лакалізацыю.

Неабходная інжынерная і транспартная інфраструктура і беспрэцэдэнтна льготныя ўмовы для рэалізацыі такіх ініцыятыў створаны ў індустрыяльным парку «Вялікі камень». Дадатковыя стымулы і механізмы таксама прапануе новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Об инвестициях», – адзначыў Уладзімір Навумовіч. 
Тэгі