Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: Беларусь зацікаўлена ў вывучэнні унікальнага вопыту Кітая па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця

18/10
 

Аб гэтым заявіў сёння, 18 кастрычніка 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч на сустрэчы з прарэктарам Акадэміі для міжнародных камерцыйных службовых асоб (AIBO) Чэнь Жун'юнем.

Паводле слоў Уладзіміра Навумавіча, у бягучым годзе нашы краіны дасягнулі рэкордных паказчыкаў ва ўзаемным гандлі. Задача сённяшняга дня – іх павялічыць і якасна нарасціць, а ўзаемадзеянне з Акадэміяй садзейнічае яе паспяховай рэалізацыі.

«Веды, якія атрымлівае падчас міжнародных навучальных семінараў, што арганізуюцца Акадэміяй, становяцца асновай для падрыхтоўкі шэрагу дакументаў двухбаковага супрацоўніцтва нашых краін, развіцця асобных сумесных праектаў.

Падчас нядаўняга візіту ў Мінск Старшыні Дзяржаўнага агенцтва па міжнароднаму развіццю і супрацоўніцтву КНР Ло Чжаахуэя ў жніўні бягучага года бакі дамовіліся распрацаваць план далейшага ўзаемадзеяння, у лік мерапрыемстваў якога ўключана супрацоўніцтва ў сферы развіцця чалавечага патэнцыялу, арганізацыі адукацыйных семінараў для беларускага боку.

Шырокае прызнанне і высокая ацэнка мерапрыемстваў, якія праводзяцца Акадэміяй для міжнародных камерцыйных службовых асоб, сведчыць аб неабходнасці прадаўжэння гэтай працы», – адзначыў намеснік міністра эканомікі.

Тэгі