Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: Беларусь зацікаўлена ў вопыце Калужскай вобласці па падрыхтоўцы і рэалізацыі інфраструктурных праектаў праз механізм ДПП

14/08

 Сёння, 13 жніўня 2024 года, на пляцоўцы Мінэканомікі адбылася сустрэча намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча з кіраўніцтвам ДАТ КА «Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства Калужскай вобласці» (Расійская Федэрацыя).

Удзельнікі абмеркавалі магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі па пытаннях рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

«Абмен вопытам па падрыхтоўцы і рэалізацыі інфраструктурных праектаў з выкарыстаннем механізма ДПП, павышэнне кампетэнцый дзяржаўных і мясцовых органаў, упаўнаважаных выступаць дзяржаўнымі партнёрамі, а таксама ўдзел у сумесных мерапрыемствах з расійскім бокам дасць магчымасць найбольш дакладна і эфектыўна развіваць інфраструктуру ў нашых краінах», – адзначыў у падчас сустрэчы Уладзімір Навумовіч.

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі ДАО КА «Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства Калужскай вобласці» прэзентавалі найбольш знакавыя інфраструктурныя праекты ДПП, рэалізаваныя на тэрыторыі расійскага рэгіёну.

Напрыканцы сустрэчы была агучана прапанова арганізаваць візіт у адказ беларускай дэлегацыі ў Калужскую вобласць, каб органы дзяржаўнага кіравання і патэнцыяльныя дзяржаўныя партнёры змаглі ўбачыць ужо рэалізаваныя праекты, ацаніць і зразумець, як яны працуюць і прымяніць атрыманы вопыт у Рэспубліцы Беларусь.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам дзяржаўна-прыватнага партнёрства Калужскай вобласці і Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі.

Тэгі