Галоўная / Навiны

У Віцебску абмеркавалі напрацаваныя практыкі прымянення заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці

19/08

На пляцоўцы Эканамічнага суда Віцебскай вобласці адбыўся круглы стол па прымяненні норм заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці з удзелам намесніка Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Юрыя Кобеца, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай.

Кіраўніцтвам і суддзямі эканамічных судоў Віцебскай вобласці і горада Мінска, начальнікам Віцебскага аддзела па санацыі і банкруцтве падчас канструктыўнай дыскусіі абмеркаваны пытанні арганізацыі дасудовага аздараўлення суб'ектаў гаспадарання, судовая практыка і падыходы судоў пры разглядзе спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве, актуальныя пытанні па ўзаемадзеянні крэдытораў і кіраўнікоў.

Удзельнікі адзначылі важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў для забеспячэння эфектыўнага правядзення працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва. 
Тэгі