У Мінэканомікі прайшоў дзень адчыненых дзвярэй для дзяцей супрацоўнікаў міністэрства
02/10
З хлопцамі сустрэўся Міністр эканомікі Юрый Чабатар: расказаў аб сваёй працы, пацікавіўся іх поспехамі і планамі, адказаў на пытанні.
Самыя смелыя і актыўныя дзеці нават пасядзелі ў крэсле Міністра!
Для хлопцаў прайшла экскурсія па міністэрстве: яны пабывалі на працоўных месцах сваіх бацькоў, паглядзелі фільм пра гісторыю стварэння і развіцця эканамічных органаў Беларусі.
Напрыканцы мерапрыемства маленькія госці атрымалі памятныя падарункі.
Сустрэча атрымалася яркай і пазітыўнай: хлопцы набылі новыя веды і ўражанні, ну а дарослыя – вялікі зарад пазітыву і выдатны настрой.
Такі фармат зносін з моладдзю будзе працягнуты.
Магчыма, нехта з гэтых хлопцаў у будучыні таксама выбера прафесію эканаміста.