Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі шляхі спрашчэння адмінпрацэдур у сферы аховы здароўя

11/12
 

Сёння на пляцоўцы Мінэканомікі пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча адбылося пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ў складзе падгрупы, якая разглядае адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, Мінюста, Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу, Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, аблвыканкамаў.

Падчас мерапрыемства разгледжаны прапановы па аптымізацыі адмінпрацэдур у сферы аховы здароўя, звязаных з парадкам атрымання пасведчання аб атэстацыі ўпаўнаважанай асобы вытворцы лекавых сродкаў, а таксама ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі і атрымання рэгістрацыйнага пасведчання на біямедыцынскі клеткавы прадукт і іншае.

Па выніках абмеркавання прыняты рашэнні па змене бізнес-працэсаў разгледжаных адміністрацыйных працэдур. Размова ідзе, у прыватнасці, аб выключэнні ажыццяўлення асобных адміністрацыйных дзеянняў, скарачэнні колькасці дакументаў, якія прадастаўляюцца зацікаўленай асобай, змяненні тэрмінаў іх ажыццяўлення і пераводзе ў электронны выгляд.

Тэгі