Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Уладзімірскай вобласцю і Якутыяй

20/12
 

Сёння, 20 снежня 2024 г., пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Алесі Абраменка адбылося пасяджэнне беларускіх частак рабочых груп па супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь з Уладзімірскай вобласцю і Рэспублікай Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і гуманітарна-культурнага супрацоўніцтва нашай краіны з гэтымі рэгіёнамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас візітаў беларускіх дэлегацый пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара ў маі ва Уладзімірскую вобласць і ў жніўні ў Рэспубліку Саха (Якуція).

На мерапрыемстве былі адзначаны рэалізаваныя дамоўленасці і намечаны далейшыя крокі па выкананні астатніх мерапрыемстваў.

  На бліжэйшы час запланаваны працоўныя перамовы Алесі Абраменка з прадстаўнікамі кіраўніцтва гэтых расейскіх рэгіёнаў.

Тэгі