У Мінэканомікі абмеркавалі перспектыўныя кропкі росту для Праграмы-2030
25/07
Сёння, 25 ліпеня 2024 г., пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства эканомікі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Ключавым пытаннем парадку дня стала абмеркаванне праектаў тэхналагічных карт і перспектыўных ідэй у машынабудаванні і сельскай гаспадарцы.
Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі перспектыўныя "пункты росту" эканомікі для фарміравання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 - 2030 гады.