Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары

13/12

Сёння ў Міністэрстве эканомікі ў рамках "інфармацыйнай гадзіны" адбылася сустрэча з экспертам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Марынай Андрыяшка. Тэма мерапрыемства – «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: Будучыня залежыць ад нас».

Цэнтральнымі пытаннямі жывой і нефармальнай дыскусіі сталі важнасць выканання нашымі людзьмі свайго грамадзянскага абавязку, навацыі выбарчага заканадаўства, а таксама поспехі, якія былі дасягнуты за апошнія 30 гадоў дзякуючы цвёрдай волі дзейнага Кіраўніка дзяржавы, прадуктыўнаму ўзаемадзеянню ўсіх галін улады і кансалідацыі грамадства.

Акрамя таго, на сустрэчы шмат гаварылі аб неабходнасці захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, пераемнасці і базавых асноў праверанай часам сацыяльна-арыентаванай эканамічнай мадэлі развіцця. 
Тэгі