Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі аптымізацыю адмінпрацэдур у сферы аховы здароўя

04/12

4 снежня 2024 г. на пляцоўцы Мінэканомікі пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча адбылося пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў

да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ў складзе падгрупы разглядаючай адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінюста, Міністэрства аховы здароўя, МУС, ААТ «Агенцтва сэрвісызацыі

і рэінжынірынгу», ДУ «Дзяржфармнагляд», ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», ДУА «Нацыянальнае кадастравае агенцтва», аблвыканкамаў.

Былі разгледжаны прапановы па аптымізацыі адмінпрацэдур у сферы аховы здароўя, звязаных з парадкам атрымання:

ліцэнзій на ажыццяўленне медыцынскай, фармацэўтычнай дзейнасці;

дзейнасці, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў;

дазволаў, звязаных з выкарыстаннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў;

пацверджанняў асобных звестак і іншае.

Па выніках абмеркавання прыняты рашэнні па змяненні бізнес-працэсаў разгледжаных адмінпрацэдур. Плануецца выключыць асобныя адміністрацыйныя дзеянні і інфармацыйныя абавязацельствы, скараціць колькасць дакументаў, якія прадстаўляюцца зацікаўленай асобай, тэрміны ажыццяўлення працэдур. 
Тэгі