Галоўная / Навiны

У Беларусі рэалізуецца ментарская праграма для прадпрымальніц Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей

15/10

Мэнтарская праграма з'яўляецца часткай ініцыятывы ПРААН па садзейнічанні ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі.

У ёй бяруць удзел 45 беларусак: 15 вопытных прадпрымальніц (ментараў) і 30 чалавек, якія звярнуліся па дапамогу ў развіцці сваёй справы (мянці).

Першы этап для ўсіх удзельніц – навучанне. Ментары прайшлі серыю трэнінгаў, на якіх вывучылі, як правільна структураваць і даносіць свае веды, а таксама выбудоўваць партнёрскія ўзаемаадносіны ў парах. Мянці навучыліся фармаваць мэты і вызначылі якіх вынікаў яны чакаюць ад працы з ментарам за час удзелу ў праграме.

Далей прадпрымальніцы будуць працаваць у парах, а ў снежні пакажуць вынікі. На працягу ўсёй праграмы ўдзельніцы будуць атрымліваць падтрымку ад экспертаў, якія дапамогуць наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне і пераадолець магчымыя цяжкасці.

У далейшым атрыманы вопыт дапаможа ўдзельніцам самастойна развіваць ментарскія сувязі і стварыць у рэгіёнах Беларусі экспертную супольнасць, у якую мясцовыя прадпрымальнікі змогуць звяртацца па падтрымку. 
Тэгі