Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: у Беларусі і Уладзімірскай вобласці вялікі патэнцыял для пашырэння і актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва

12/08

10-11 жніўня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч знаходзілася з рабочай паездкай у Суздальскім раёне Уладзімірскай вобласці РФ.

Рабочы дзень Таццяны Бранцэвіч пачаўся з сустрэчы з Міністрам сельскай гаспадаркі Уладзімірскай вобласці Алегам Пугаевым. Цэнтральнай тэмай абмеркавання стала актывізацыя супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і расійскага рэгіёна ў сферы АПК.

«Беларусь гатова пашыраць наменклатуру экспарту прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчай сыравіны, угнаенняў і камбікармоў, нарошчваць пастаўкі сельгастэхнікі.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак – удзел беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні на тэрыторыі рэгіёну сучасных жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых комплексаў, малакаперапрацоўчых вытворчасцей, агародніна- і збожжасховішчаў. У нашых прадпрыемстваў ёсць неабходныя абсталяванне і кампетэнцыі для стварэння такіх аб'ектаў «пад ключ», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

 Наступным пунктам парадку дня Таццяны Бранцэвіч стала рабочая сустрэча з намеснікам Міністра эканамічнага развіцця і прамысловасці Уладзімірскай вобласці Аляксандрам Волкавым. Намеснік кіраўніка Міністэрства адзначыла высокую дынаміку ўзаемнага тавараабароту ў першым паўгоддзі («плюс» 18,6 працэнта да студзеня-чэрвеня 2023 года), што сведчыць аб вялікім патэнцыяле для далейшага пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Значныя рэзервы для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў прамысловай сферы. Беларусь зацікаўлена павялічваць пастаўкі пасажырскай, грузавой, камунальнай, уборачнай тэхнікі і забяспечваць яе сэрвіснае суправаджэнне. Таксама гатовы развіваць прамысловую кааперацыю з Уладзімірскай вобласцю, узмацняць узаемадзеянне ў рамках імпартазамяшчэння.

У гэтым годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю іміджавы праект нашага супрацоўніцтва – адукацыйны цэнтр, дзе будуць вучыцца дзеці Суздальскага раёна. Нашы будаўнікі гатовы ўдзельнічаць і ў іншых праектах па будаўніцтву жылля, сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, праграмах капітальнага рамонту», – адзначыла Таццяна Бранцэвіч.

Намеснік міністра эканомікі акцэнтавала, што беларускія прадукты харчавання па заслугах ацэнены расійскімі пакупнікамі за высокую якасць і даступныя цэны. І нашы вытворцы зацікаўлены ў адкрыцці сваіх фірменных магазінаў ва Уладзімірскай вобласці.

Таксама намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прадставіла Мінэканомікі Беларусі на ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 1000-годдзю з дня заснавання Суздаля. 
Тэгі