Таццяна Бранцэвіч: у аснове праекта НСУР-2040 ляжыць ідэалогія ўстойлівага развіцця краіны
Аб гэтым заявіла сёння, 16 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч на пасяджэнні міжсектаральнай групы па эканамічных пытаннях Савета па ўстойлівым развіцці.
У сваім выступленні Таццяна Бранцэвіч нагадала, што прыярытэты праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года накіраваны на выкананне балансу па трох кампанентах: «моцная эканоміка» – «сацыяльная адказнасць» – «экалагічная бяспека». Пры яго распрацоўцы прымяняўся сістэмны падыход.
«Па-першае, дакумент увязаны з 17 мэтамі ўстойлівага развіцця ААН.
Па-другое, у аснове Стратэгіі ляжаць прыярытэты нацыянальнай бяспекі: дэмаграфія, тэхналагічная бяспека і экалагічная раўнавага.
Па-трэцяе, дакумент абапіраецца на ключавыя праектныя ідэі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу да 2045 года, што павялічвае яго інавацыйнасць.
Важна адзначыць, што распрацоўка праекту НСУР-2040 вялася ў дыялогу з усімі зацікаўленымі. На працягу года на розных пляцоўках адбыўся шэраг сустрэч, круглых сталоў, фарсайт-сесій, дзе сумесна з экспертамі, вучонымі і бізнесам былі прааналізаваны глабальныя трэнды, рызыкі і новыя магчымасці для нашай краіны. Гэтыя прадуктыўныя дыскусіі таксама сталі каштоўнай дапамогай у падрыхтоўцы дакумента», – падкрэсліла намеснік міністра эканомікі.