Таццяна Бранцэвіч: рэалізацыя дзяржпраграм забяспечвае рост якасці жыцця беларусаў
Аб гэтым заявіла сёння, 22 лістапада 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас чарговага пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінсувязі, Мінспорту, Мінфіна, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Разглядаліся карэкціроўкі дзяржпраграм «Фізічная культура і спорт» і «Лічбавае развіццё Беларусі».
Па словах Таццяны Бранцэвіч, наша краіна працягвае паслядоўны рух да лічбавай эканомікі.
«Пастаўлены задачы па ўкараненні «лічбы» па шырокім спектры напрамкаў – ад інфраструктуры сувязі і паслуг, якія прадстаўляюцца на яе аснове, да вытворчых і бізнес-працэсаў на прадпрыемствах. Чаканыя вынікі –максімальна аператыўнае і эфектыўнае ўзаемадзеянне па лініі «дзяржава-бізнес-грамадства», павышэнне канкурэнтаздольнасці галін, і, у канчатковым рахунку, новая якасць эканамічнага росту і жыцця людзей.
Не менш важная задача – папулярызацыя здаровага ладу жыцця праз уцягванне грамадзян у сістэматычныя заняткі фізкультурай і спортам. З гэтай мэтай дзяржава пастаянна інвесціруе ў будаўніцтва новых і рэканструкцыю дзейных спартыўных аб'ектаў», – адзначыла намеснік міністра эканомікі.