Таццяна Бранцэвіч: рэалізацыя дзяржпраграм садзейнічае павышэнню эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў
Аб гэтым заявіла сёння, 24 верасня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, адкрываючы вэбінар на тэму «Фарміраванне пераліку дзяржаўных праграм на 2026 - 2030 гады».
«Кожная прапрацаваная дзяржпраграма выконвае адразу дзве стратэгічныя задачы: па-першае, дакладнае «пакрокавае» планаванне дасягнення мэты, па-другое – эфектыўнае выкарыстанне выдзеленых бюджэтных сродкаў.
Як паказвае практыка, менавіта праграмна-мэтавы метад дазваляе найболей эфектыўна мадэляваць будучыню, атрымліваць максімальную аддачу ад укладанняў. Гэта садзейнічае павышэнню якасці жыцця людзей на месцах, росту прывабнасці Беларусі для замежных інвестараў і гэтак далей.
Прапановы па фарміраванні пераліку дзяржпраграм павінны ўлічваць гэты падыход. Мінэканомікі са свайго боку акажа неабходнае метадалагічнае садзейнічанне», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Начальнік галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Мінэканомікі Алена Пруднікава-Кірпічонак падчас вэбінара падрабязна расказала аб патрабаваннях нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць парадак фарміравання пераліку, растлумачыла асаблівасці мэтапакладання, правілы фарміравання задач і вызначэння кола заказчыкаў.
Прапановы па фарміраванні пераліку дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады адказныя заказчыкі павінны ўнесці ў Міністэрства эканомікі не пазней за 25 кастрычніка бягучага года.