Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: эфектыўная праца эканомікі забяспечыла высокія тэмпы росту даходаў насельніцтва

03/10

Аб гэтым заявіла сёння, 3 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Як адзначыла ў сваім дакладзе намеснік міністра эканомікі, тэмп росту рэальных даходаў насельніцтва па выніках 7-мі месяцаў 2024 г. склаў 109,9%, што значна апярэджвае прагнозную траекторыю.

«Асноўным драйверам павышэння даходаў грамадзян з'яўляецца рост заработнай платы. У рэальным выражэнні за студзень-жнівень яна дадала 13,2%.

Параўнальнымі тэмпамі павялічваецца і ўзровень аплаты працы бюджэтнікаў. А па асобных катэгорыях яны вышэйшыя за сярэднерэспубліканскія. Так, па выніках студзеня-жніўня ў рэальным выражэнні зарплата настаўнікаў узрасла на 21,7%, выхавальнікаў – на 14,9%.

Павелічэнне даходаў дазваляе нашым людзям больш актыўна паводзіць сябе на спажывецкім рынку. Рознічны тавараабарот за студзень-жнівень 2024 года склаўся на ўзроўні 112 працэнтаў.

Росту рэальных даходаў насельніцтва ў многім садзейнічалі і прымаемыя Урадам меры па стрымліванню інфляцыі. Па нашых ацэнках, да канца года індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіць прагнозныя значэння», – распавяла Таццяна Бранцэвіч. 
Тэгі