Таццяна Бранцэвіч: дзяржпраграмы ствараюць новыя магчымасці для самарэалізацыі беларусаў
Аб гэтым заявіла сёння, 17 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас чарговага пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Мінсувязі, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Абмяркоўваліся прапановы па карэкціроўцы дзяржпраграм «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» і «Лічбавае развіццё».
Па словах Таццяны Бранцэвіч, калі гаворка ідзе аб праве нашых людзей на годную працу, важна задзейнічаць усе рэсурсы. У Беларусі функцыянуе дакладная сістэма садзейнічання занятасці для людзей усіх узростаў: і моладзі, якая жадае падпрацаваць падчас навучання, і пенсіянераў, якія маюць сілы і намер працягваць працаваць.
«Дзяржаўная інвестыцыйная палітыка накіравана на тое, каб спецыялісты, асабліва моладзь, мелі магчымасць годна зарабляць у рэгіёнах, і не з'яжджалі «за вялікім заробкам» у сталіцу і абласныя цэнтры.
Адпаведна, будуць адобраны такія змяненні профільнай дзяржпраграмы, рэалізацыя якіх дасць канкрэтны вынік у выглядзе новых рабочых месц, запатрабаваных курсаў падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў, росту долі занятых з бяспечнымі ўмовамі працы і гэтак далей.
Камісія гатова падтрымаць і пашырэнне партфеля праектаў дзяржпраграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» за кошт ініцыятыў па пераводу ў электронную форму найбольш запатрабаваных адміністрацыйных працэдур і лічбавых рашэнняў, якія спросцяць і паскораць узаемадзеянне дзяржавы, бізнесу і грамадзян», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.