Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: дзяржпраграмы садзейнічаюць умацаванню турыстычнага патэнцыялу Беларусі

05/11
 

Аб гэтым заявіла сёння, 5 лістапада 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінспорту і турызму, Мінабароны, Мінкультуры.

Абмяркоўваліся карэкціроўкі дзяржпраграм «Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны», «Беларусь гасцінная», «Культура Беларусі».

Паводле слоў Таццяны Бранцэвіч, дзяржава інвесціравала значныя сродкі ў мадэрнізацыю турыстычнай інфраструктуры, стварэнне новых аб'ектаў, развіццё кадравага патэнцыялу галіны, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа. Такі сістэмны падыход дапамог зацікавіць нашых грамадзян больш і часцей падарожнічаць па сваёй краіне.

«Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца: жамчужыны беларускай архітэктуры – Мірскі і Нясвіжскі замкі – частка спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі дзейнічае развітая сетка музеяў, дзе беражліва захоўваюцца звесткі аб нацыянальных традыцыях, рамёствах і промыслах. Часткай нацыянальнага брэнда сталі аграсядзібы і санаторыі. Адпачываць тамака цікава не толькі нашым людзям, але і замежнікам.

Таму будуць безумоўна падтрыманы камісіяй мерапрыемствы, якія садзейнічаюць захаванню гістарычнай памяці і ўмацаванню іміджу Беларусі як месца, дзе можна атрымаць новыя яркія ўражанні і бяспечна адпачыць», –адзначыла намеснік міністра эканомікі.

Тэгі