Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: дзяржпраграмы накіраваны на стварэнне ўмоў для дастойнай працы і камфортнага пражывання

31/10

Аб гэтым заявіла сёння, 31 кастрычніка 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, Мінсувязі, Мінпрыроды, МНС, ДКНТ, Дзяржстандарта, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Абмяркоўваліся карэкціроўкі дзяржпраграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і «Энергазберажэнне».

Як нагадала Таццяна Бранцэвіч, у свой час дзяржава інвесціравала вялікія сродкі ў сацыяльную і транспартную інфраструктуру пацярпелых ад аварыі рэгіёнаў.

«Гэтыя ўкладанні далі вынік: «чарнобыльскія рэгіёны» змаглі пераадолець этап рэабілітацыі і ўстойліва развіваюцца. Мы бачым, што там растуць аб'ёмы прамвытворчасці і выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі, зніжаецца колькасць стратных прадпрыемстваў. І, галоўнае – спыніўся адток людзей з гэтых тэрыторый.

Яшчэ адна не менш важная задача стратэгічнага маштабу – энергазберажэнне. Кожнае паспяхова рэалізаванае мерапрыемства дазваляе зберагчы значныя сродкі, якія могуць быць рацыянальна выкарыстаны ў інтарэсах прадпрыемстваў і эканомікі ў цэлым», – падкрэсліла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. 
Тэгі