Галоўная / Навiны

Супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дзень без аўтамабіля»

24/09
 

Кожны год 22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, мэта якога – прыцягнуць увагу людзей да праблем негатыўнага ўздзеяння аўтамабіляў на экалогію.

Гэтая міжнародная акцыя зарэкамендавала сябе як значную падзею ў барацьбе за чыстае паветра і ўстойлівае развіццё гарадоў.

Супрацоўнікі міністэрства падтрымалі экалагічную акцыю, унёсшы свой уклад у захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя.

У парку ім. Уга Чавеса эканамісты паўдзельнічалі ў велапрабегу з выкарыстаннем экалагічна чыстых відаў транспарту, які прайшоў пад дэвізам «Беларусь за чыстае паветра».

Тэгі