Галоўная / Навiны

Супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у квэст-віктарыне, прымеркаванай да Дня народнага адзінства

19/09

Міністэрства эканомікі і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска працягваюць прадуктыўнае супрацоўніцтва ў рамках правядзення інфармацыйна-асветніцкай працы і дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.

Сёння, 19 верасня 2024 г., эканамісты ўдзельнічалі ў культурна-асветным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Народнага адзінства: квест-віктарыне «Квiтней, мая Беларусь!» сярод ветэранаў з парушэннем слыху.

Калегі ацэньвалі поспехі каманд, узнагароджвалі тых, хто вызначыўся, дапамагалі ўдзельнікам у эстафеце свету.

Асаблівую цікавасць гасцей мерапрыемства выклікаў квэст ад Чырвонага крыжа на тэму «Выкананне заданняў на аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым». 
Тэгі