Супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі Мемарыяльны комплекс «Трасцянец»
Сёння, 8 ліпеня 2024 г., у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дэлегацыя Міністэрства эканомікі на чале з Міністрам Юрыем Чабатаром наведала Мемарыяльны комплекс «Трасцянец».
Супрацоўнікі міністэрства ўшанавалі памяць ахвяр генацыду, выслухалі расповед пра жахлівыя факты генацыду, азнаёміліся з гісторыяй стварэння мемарыяльнага комплексу.
Канцэнтрацыйны лагер "Трасцянец" - самае буйное на тэрыторыі Беларусі і былога СССР месца масавага знішчэння фашыстамі мірных грамадзян, ваеннапалонных, удзельнікаў падполля і партызанскага руху, вязняў Мінскага гета і яўрэйскага насельніцтва, дэпартаванага з Еўропы. Лагер смерці быў створаны восенню 1941 года і дзейнічаў да 1 ліпеня 1944 года. Па колькасці ахвяр ён стаў трэцім пасля Асвенцыма і Трэблінкі: тут было знішчана звыш 206 тыс. чалавек.
Колькі б гадоў не мінула мы беражліва захоўваем памяць аб загінуўшых у той страшнай вайне.