Супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі кандытарскую фабрыку «Слодыч»
12/09
Учора супрацоўнікі Міністэрства пабывалі на пляцоўцы аднаго з лідэраў кандытарскай галіны краіны – ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».
Эканамісты атрымалі магчымасць убачыць на свае вочы кожны этап вырабу печыва, вафель, цукерак і пернікаў – ад раскочвання цеста да абрэзкі формаў і загрузкі ў печ.
Таксама калегі даведаліся больш пра гісторыю фабрыкі, наведаўшы музей прадпрыемства, тэхналогіі вытворчасці, асартымент прадукцыі. Кожны ўдзельнік экскурсіі атрымаў салодкі падарунак.