Супрацоўнікі Мінэканомікі аказалі дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі горада
31/10
Супрацоўнікі Мінэканомікі традыцыйна не застаюцца ў баку ад мерапрыемстваў па навядзенні парадку на вуліцах і ў грамадскіх месцах нашай сталіцы.
Сёння, 31 кастрычніка 2024 года, эканамісты ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі па вул. Громава ў Маскоўскім раёне г. Мінска.
Калегі прыбралі апалае лісце і галінкі, ачысцілі газоны і тратуар ад выпадковага смецця. Тым самым, пасільна паспрыялі таму, каб яшчэ адзін куток Беларусі стаў прыгажэйшым, чысцейшым, утульнейшым.