Галоўная / Навiны

Сумеснае пасяджэнне калегій Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расіі адбудзецца 1 лістапада 2024г.

29/10

На 1 лістапада 2024 г. у г. Смаленску (Расійская Федэрацыя) запланавана правядзенне сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.

Правядзенне такіх сустрэч дае магчымасць абмеркаваць існуючыя пытанні, выпрацаваць сумесныя планы па вырашэнню пастаўленых перад эканамічнымі ведамствамі задач, наладзіць прамыя кантакты з калегамі. Асаблівую актуальнасць гэтаму мерапрыемству надае яго правядзенне напярэдадні пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

 У праект парадку дня ўключаны найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння эканамічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:

- Аб ходзе падрыхтоўкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы,

- Аб ацэнцы эфектаў ад рэалізацыі 28 Саюзных праграм,

- Аб супрацоўніцтве ў галіне МСП,

- Аб супрацоўніцтве ў інвестыцыйнай сферы (аб рэалізацыі Комплекса мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі).

Таксама плануецца абмеркаваць пытанні развіцця турызму і рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі саюзнай дзяржавы.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць Міністр эканомікі Юрый Чабатар. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць Першы намеснік Міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, намеснікі Міністра эканомікі Алеся Абраменка і Уладзімір Навумовіч, дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Наталля Берчанка, шэраг членаў калегіі Мінэканомікі - кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, якія курыруюць узаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй па ўключаных у праект парадку дня пасяджэння пытаннях. 
Тэгі