Стартаваў прыём заявак на ўдзел у ментарскай праграме для жанчын-прадпрымальнікаў ПРААН у партнёрстве з Мінэканомікі.
Праграма рэалізуецца ў рамках ініцыятывы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Прыняць удзел у ёй змогуць кіраўніцы і ўладальніцы малога і сярэдняга бізнесу, а таксама самазанятыя з Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
На працягу чатырох месяцаў ментары будуць дзяліцца вопытам, вырашаць задачы і фармаваць новыя напрамкі развіцця свайго бізнесу, а таксама пройдуць навучанне, распрацаванае пад іх запыты. Праграма дазволіць удзельніцам дасягнуць пастаўленых мэт, атрымаць новыя навыкі, вызначыць пункты прафесійнага росту.
Падаць заяўку можна да 25 жніўня, запоўніўшы анкету. Пасля завяршэння рэгістрацыі з патэнцыйнымі ўдзельнікамі звяжуцца арганізатары.
Для тых, хто не вызначыўся і хацеў бы больш даведацца пра праграму, 20 жніўня ў Віцебску, 22 жніўня ў Магілёве і 23 жніўня ў Гомелі адбудуцца сустрэчы.
Ментарская праграма рэалізуецца кампаніяй "ААБ Кансалт" у рамках ініцыятывы ПРААН па садзейнічанні ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю ў Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Усю дадатковую інфармацыю аб праграме можна знайсці ў сацыяльных сетках Інстаграм (https://www.instagram.com/mentor_bel/), Facebook (https://www.facebook.com/profile.php?id=61562839002345).