Галоўная / Навiны

Руслан Невяровіч: ІП мае права змяніць статус на юрыдычную асобу, захаваўшы ўсе правы і абавязкі

31/10
 

Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч падчас рабочай сустрэчы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі г. Мінска. На пляцоўцы бізнес-інкубатара КУП «Маладзёжная сацыяльная служба» абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй палажэнняў Закона № 365-З.

Нагадаем, што з 1 кастрычніка бягучага года ў Беларусі ўведзены змяненні, якія спрашчаюць пераход індывідуальных прадпрымальнікаў у камерцыйную арганізацыю.

 «Бясшвовы пераход дае магчымасць індывідуальнаму прадпрымальніку «дзень у дзень» змяніць статус на юрыдычную асобу, захаваўшы ўсе правы і абавязацельствы. Гэта дазваляе мінімізаваць рызыкі і забяспечыць бесперапыннасць працы», – адзначыў Руслан Невяровіч.

У рамках мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Мінскага гарвыканкама, іншых зацікаўленых ведамстваў былі разгледжаны і іншыя пытанні, якія цікавяць індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку адносна парадку рэгістрацыі юрыдычнай асобы, перадачы актываў, пераводу супрацоўнікаў, асаблівасцей выплаты падатковых і іншых плацяжоў і іншае. Па пытаннях прадстаўнікі сталічнага бізнесу атрымалі кампетэнтныя тлумачэнні.

Праца па растлумачэнню норм Закона №365-З і іншых актаў заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці будзе прадоўжана.

Тэгі