Галоўная / Навiны

Руслан Невяровіч: дзяржава дапамагае перспектыўным бізнес-ідэям ініцыятыўнай моладзі ўвасобіцца ў жыццё

18/11
 

Аб гэтым заявіў сёння, 18 лістапада 2024 года, намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч падчас стартап-форуму маладых даследчыкаў эканамічнага факультэта БДУ на тэму "Інавацыйнае развіццё арганізацыі ў сучасных эканамічных умовах".

Як адзначыў у сваім выступленні Руслан Невяровіч, развіваючы стартап-рух, дзяржава імкнецца да таго, каб максімальна поўна раскрыць патэнцыял тых маладых людзей, у каго ёсць дзелавая жылка і арганізатарскі талент.

«За 9 месяцаў 2024 года ў рэгіёнах праведзена каля 400 стартап-мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел каля 11 тысяч слухачоў, вопытных бізнесменаў, экспертаў.

Вядома, далёка не кожная ідэя змагла прайсці тэст на жыццяздольнасць. Але тым маладым людзям, хто паспяхова пераадолеў "сіта" стартап-мерапрыемстваў, будзе прасцей стаць рэзідэнтамі бізнес-інкубатараў, атрымаць там рэсурсную падтрымку, неабходныя кансультацыі і паслугі, і ў далейшым узрасціць з сваёй перспектыўнай ідэі паўнавартасны бізнэс», - падкрэсліў намеснік дырэктара Дэпартамента.

Прадстаўнік Мінэканомікі дэталёва расказаў аб праводзімай рабоце па стварэнню спрыяльных умоў для развіцця бізнесу, падрабязна спыніўся на мерах падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Па выніках мерапрыемства лепшыя стартапы атрымалі высокія адзнакі экспертнай камісіі, фіналісты былі ўзнагароджаны сертыфікатамі і прызамі.

Тэгі