Галоўная / Навiны

Працягваецца тлумачальная праца па прымяненні норм заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці

20/09

Дэпартамент па санацыі і банкруцтве працягвае інфармацыйна-тлумачальную работу аб прымяненні норм заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці.

З гэтай мэтай у часопісе «Юрыст» апублікаваны артыкул начальніка Брэсцкага тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Юліі Ясніцкай «Адчужэнне закладной маёмасці даўжніка ў працэдурах неплацежаздольнасці і банкруцтва».

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы.

Таксама па выніках вывучэння практычных пытанняў прымянення заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці, якія паступілі ад грамадзян і юрыдычных асоб, супрацоўнікамі Дэпартамента на партале ТАА "Юрспектр" ilex дадзены растлумачэнні па пытаннях:

- узгаднення зборам крэдытораў замест плана санацыі плана ліквідацыі даўжніка;

- судовых расходаў па справе аб неплацежаздольнасці або банкруцтве, якія падлягаюць кампенсацыі за кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі залогавай маёмасці даўжніка;

- удзелы работнікаў і іх прадстаўнікоў у сходзе (камітэце) крэдытораў даўжніка.

Практыка растлумачэнняў праблемных пытанняў на ўказаным партале будзе працягнута.

Поўную версію публікацый чытайце па спасылках.

На сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве размешчаны каментарыі дырэктара Дэпартамента Юрыя Тараканава:

 • аб неабходнасці актыўнага выкарыстання магчымасцей па абароне асоб, чые правы закранаюцца рашэннем сходу крэдытораў;

поўную версію артыкула чытайце па спасылцы

• аб актыўным узаемадзеянні кіраўнікоў і органаў улады ў правядзенні працэдур санацыі і ліквідацыі.

поўную версію артыкула чытайце па спасылцы
Тэгі