Галоўная / Навiны

Працягваецца праца па фармаванні нарматыўнай базы ў развіццё палажэнняў абноўленага Закона «Об инвестициях»

30/07

Сёння, 30 ліпеня 2024 г., на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь апублікавана пастанова Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2024 г. № 547 «Об урегулировании споров (разногласий), возникших между инвесторами и Республикой Беларусь и связанных с осуществлением инвестиций».

У прапанаванага прававога рэгулявання дзве мэты.

Першая – вызначэнне дакладнага і празрыстага парадку ўзаемадзеяння дзяржорганаў, арганізацый па разглядзе спрэчак (рознагалоссяў) паміж інвестарам і Рэспублікай Беларусь.

Другая – забеспячэнне эфектыўнай абароны інтарэсаў нашай краіны ў ходзе судовых (арбітражных) разбораў.

Палажэннем, зацверджаным пастановай № 547, вызначаны:

 дзяржорганы, у якія трэба звяртацца інвестарам для ўрэгулявання наяўных спрэчных пытанняў,

іншыя агульныя правілы разгляду зваротаў інвестараў па ўрэгуляванні спрэчак (рознагалоссяў) як на дасудовай стадыі, так і на стадыі арбітражнага разбору.

 Больш падрабязна ў раздзеле «Каментарыi». 
Тэгі