Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
13/12
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Савета Бяспекі пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбыліся працоўныя сустрэчы з кіраўнікамі галіновых ведамстваў і асобных прамысловых арганізацый па ацэнцы вынікаў іх працы за студзень-снежань 2024 года.
- пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося паседжанне Праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў
- пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара разгледжаны праект Стратэгіі развіцця будаўнічага комплексу да 2035 года.
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у форуме інавацыйнага прадпрымальніцтва «Startup Generation», які праходзіў на пляцоўцы Парка высокіх тэхналогій
- намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі
- намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка правяла рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Рэспублікі Інгушэція на чале з намеснікам Старшыні Урада Юсупам Зурабавым
- намеснік Міністра Алеся Абраменка ў складзе ўрадавай дэлегацыі прыняла ўдзел у пасяджэнні Еўразійскай міжурадавай рады ў г. Масква (Расійская Федэрацыя)
- намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч правёў рабочую сустрэчу з першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рыгорам Глазко па праекту Стратэгіі ўстойлівага развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь
- пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча праведзены пасяджэнні рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ў складзе падгрупы, якая разглядае адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання.
- намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у выніковай сустрэчы ўдзельніц ментарскай праграмы ПРААН і Мінэканомікі на тэму «Ментарства як інструмент падтрымкі прадпрымальніцкай ініцыятывы»
- дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у секцыі «Электронны гандаль. ЗЭД і лічба» ў рамках дзелавога форуму «Ліга экспарту»
- намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак выступіла з дакладам аб выпрацоўцы механізму гендэрнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў
- намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Марыя Пакала і начальнік упраўлення аналізу ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці Зоя Гайдучэнка прынялі ўдзел у анлайн-семінары «Прававыя механізмы папярэджання неплацежаздольнасці і банкруцтва», які праходзіў на пляцоўцы НЦЗПІ
- намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі Валерыя Сакун і кансультант галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Таццяна Мельнік прынялі ўдзел у 64-м пасяджэнні Рабочай групы па рэалізацыі плана мерапрыемстваў па фарміраванні агульнага рынку газу ЕАЭС
- начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Юлія Зубар прадставіла Мінэканомікі на форуме «Ліга экспарту»
- начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Мінэканомікі Юлія Зубар прыняла ўдзел у нарадзе ва Урадзе аб ацэнцы эфектыўнасці работы суб'ектаў тавараправодных сетак прадукцыі АПК
- начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Мінэканомікі Юлія Зубар прыняла ўдзел у пасяджэнні Камітэта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці
- начальнік Гомельскага тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Аляксандр Гарбун распавёў аб выніках працы саніраваных прадпрыемстваў рэгіёну
- кансультант Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Станіслаў Садоўнікаў выступіў на круглым стале «Практыка прымянення заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці: вынікі года», які прайшоў на пляцоўцы ТАА «Юрспектр»
- размешчаны на сайце Мінэканомікі Бюлетэнь па справах аб неплацежаздольнасці і банкруцтве за 9 месяцаў 2024 г.