Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
29/11
- пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Мінэканомікі на тэму "Аб эфектыўнасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па прынцыпу "Адзін раён - адзін праект" і прапановы па стымуляванні рэгіянальных ініцыятыў для забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторый"
- з удзелам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара праведзена рабочая сустрэча па абмеркаванні праекта стратэгіі развіцця канцэрна "Белнафтахім" да 2035 года.
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у запісе інтэрв'ю тэлеканалу «ОНТ» аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь
- намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская выступіла з дакладам аб рэалізацыі праграмы "Адзін раён - адзін праект" і прапанаваных падыходах да карэкціроўкі пераліку праектаў ініцыятывы на пашыраным пасяджэнні калегіі Мінэканомікі
- намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі
- намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч прадставіла Мінэканомікі на пасяджэнні сумеснай калегіі КДК і Мінсельгасхарча па пытаннях развіцця жывёлагадоўчай галіны ў Віцебскай вобласці
- намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Ігарам Петрышэнкам прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета ЕЭК у г. Масква
- намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у нарадзе пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-міністра Анатоля Сівака па пытаннях сферы перавозак пасажыраў
- намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч наведаў з рабочай паездкай г.Суздаль Уладзімірскай вобласці РФ: наведаў асаблівую эканамічную зону "Дабраград-1", а таксама выступіў з дакладам на пленарным пасяджэнні "Новая эканамічная палітыка: падтрымка адказнага бізнесу" ЭКГ-форуму адказнага бізнесу
- намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Марыя Фларану прынялі ўдзел у пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і канфіскацыі квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў Міністэрстве энергетыкі
- дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Юрый Тараканаў пракаментаваў вынікі працы саніраваных прадпрыемстваў за 9 месяцаў бягучага года
- намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ірына Бабачонак прыняла ўдзел у пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Міністэрстве юстыцыі па пытанню магчымасці выкарыстання медыяцыі ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання.
- намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак выступіла мадэратарам секцыі "Прававое рэгуляванне эканомікі: інструменты ўдасканалення", якая прайшла ў рамках Беларускага юрыдычнага форуму "Права ў сучасным свеце"
- начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Ірына Калянчак выступіла з дакладам аб новых механізмах інвестыцыйнага заканадаўства, якія спрашчаюць рэалізацыю праектаў у сферы турызму, на IV Форуме рытэйлераў і дэвелапераў
- беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Аленай Пруднікавай-Кірпічонак правяла шэраг сустрэч і перагавораў у ходзе дзелавога візіту ў Рэспубліку Казахстан
- начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў і яго намеснік Андрэй Цярэшчанка прынялі ўдзел у нарадах, арганізаваных Міністэрствам прамысловасці, па разглядзе бізнес-планаў развіцця яго падпарадкаваных арганізацый
- начальнік упраўлення ўдасканалення дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтве Анастасія Болдэсава выступіла з дакладам на Беларускім юрыдычным форуме па тэме «Прагназаванне рэгулятарных наступстваў як інструмент прафесійнай ацэнкі рызык і павышэння якасці нацыянальнага заканадаўства»
- начальнік упраўлення па санацыі і банкруцтву па г.Мінску і Мінскай вобласці Андрэй Гапановіч прыняў удзел у выязным пасяджэнні эканамічнага суда Мінскай вобласці па разглядзе справаздачы антыкрызіснага кіраўніка, якая праходзіла ў г.Барысаве на пляцоўцы ААТ «Барысаўжылбуд».
- начальнік Гродзенскага аддзела па санацыі і банкруцтву Вольга Скарупская правяла лекцыю на тэму «Агляд заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці: дзейнасць антыкрызіснага кіраўніка» перад студэнтамі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве і галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі прынялі ўдзел у пагаджальнай нарадзе па праекту пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб адказным абыходжанні з жывёламі"
- размешчана ў рубрыцы "Лічбы і факты" інфармацыі аб рэалізацыі праектаў па прынцыпу "Адзін раён-адзін праект" па выніках 9 месяцаў бягучага года.
- апублікаваны ў рубрыцы "Лічбы і факты" дадзеныя аб дынаміцы спраў аб банкруцтве ў студзені-верасні 2024 г.
- размешчаны на сайце вынікі кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў прампрадпрыемстваў у лістападзе.