Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

22/11
 

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў журналістам аб мерапрыемствах Беларускага тыдня прадпрымальніцтва-2024, укладзе сектара МСП у эканоміку, напрамках далейшай працы па стымуляванні прадпрымальніцкай ініцыятывы.
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар сустрэўся са студэнтамі эканамічных спецыяльнасцей вядучых ВНУ краіны
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар выступіў з дакладам на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-верасні 2024г.»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай Астравецкі і Ашмянскі раёны Гродзенскай вобласці і азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраектаў на асобных прадпрыемствах рэгіёнаў
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні наглядальнай рады ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТОМАЗ»
  • пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Мінсельгасхарчам і канцэрна «Белдзяржхарчпрам» па разглядзе галіновых стратэгій развіцця
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»: выступіў з прывітальным словам удзельнікам цырымоніі і пракаментаваў журналістам значэнне папулярызацыі гісторый поспеху «лепшых з лепшых» прадпрымальнікаў на палях мерапрыемства
  • пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч адбылося пасяджэнне пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка сустрэлася з намеснікам сакратара парткама Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР Хэ Чжун Ю
  • пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча на пляцоўцы Мінэканомікі праведзены семінар па растлумачэнні навел Закона «Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» для прадстаўнікоў суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч выступіў з дакладам аб рэалізацыі асноўных мэтапакладанняў, прынятых па выніках Форума дзелавых колаў Беларускага тыдня прадпрымальніцтва–2023 падчас круглага стала «МСП Беларусі: стан і перспектывы»
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч расказаў аб ключавых мерапрыемствах Беларускага тыдня прадпрымальніцтва-2024, укладзе МСП у асноўныя макрапаказчыкі, новай якасці дыялога ўлады і бізнесу на перадачы «Экономическая среда»
  • пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча на пляцоўцы Мінэканомікі праведзены вэбінар з адпрацоўкай практычных пытанняў на тэму «Навацыі заканадаўства ў сферы інвестыцый»
  • дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму «Парламент і бізнэс: размова пра галоўнае»
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч прадставіў Мінэканомікі на стартап-форуме маладых даследчыкаў эканамічнага факультэта БДУ на тэму «Інавацыйнае развіццё арганізацыі ў сучасных эканамічных умовах»
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч прыняў удзел у Форуме дзелавых колаў на тэму «Прадпрымальніцтва ў сучаснай сацыяльнай дзяржаве», які праходзіў на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак выступіла з дакладам па пытаннях заканадаўства ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці на навукова-практычным семінары «Падтрымка прадпрымальніцтва для інавацыйнага развіцця рэгіёнаў», арганізаваным ТАА «ІнКата» пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама, Бабруйскага гарвыканкама
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Аляксандр Дземідовіч прыняў удзел у навучальным семінары аб навацыях Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», які праходзіў на пляцоўцы ААТ «Прыёрбанк»
  • беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Аленай Пруднікавай-Кірпічонак правяла шэраг сустрэч і перагавораў падчас дзелавога візіту ў Рэспубліку Туркменістан
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Марыя Фларану прыняла ўдзел у пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і канфіскацыі квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў Міністэрстве энергетыкі
  • начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Мінэканомікі Сяргей Лях выступіў на канферэнцыі «Сфера бізнес-адукацыі–беларускаму бізнесу: магчымасці і запыты, узаемная цікавасць»
  • прадстаўнікі Дэпартамента па санацыі і банкруцтве выступілі з лекцыямі на семінары «Актуальныя пытанні заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», арганізаваным на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі
  • супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі і галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі прынялі ўдзел у 61-м пасяджэнні Рабочай групы па рэалізацыі плана мерапрыемстваў па фарміраванні агульнага рынку газу ЕАЭС
  • размешчана на сайце інфармацыя аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі па выніках студзеня-кастрычніка 2024 г.
  • апублікавана на сайце інфармацыя аб выніках дзейнасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парка «Вялікі камень» за 9 месяцаў бягучага года
  • апублікаваны ў рубрыцы «Лічбы і факты» дадзеныя аб дынаміцы перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у камерцыйныя арганізацыі.

Тэгі