Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
27/09
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з дакладам аб праекце Прагнозу-2025 на экспертнай радзе пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага Сходу
- пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Мінэканомікі і ДКНТ
- Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у інтэрв'ю «Першаму інфармацыйнаму» тэлеканалу расказаў аб пераважных трэндах у рабоце эканомікі ў студзені-жніўні.
- Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы.
- намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч выступіла з прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця выставы медыцынскага абсталявання Кітая, якая праходзіла на пляцоўцы Індустрыяльнага парка «Вялікі камень»
- намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч і начальнік галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Алена Пруднікава-Кірпічонак выступілі на вэбінары на тэму «Фарміраванне пераліку дзяржаўных праграм на 2026 – 2030 гады»
- намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская наведала з рабочай паездкай Гомельскую вобласць і азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраектаў у рамках ініцыятывы "Адзін раён–адзін праект"
- намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі
- намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка і начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі Марына Яжова прынялі ўдзел у пасяджэнні Групы Высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы
- намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у нарадзе ў Намесніка Прэм'ер-міністра Анатоля Сівака па разглядзе пытання стварэння Адзінага нацыянальнага аператара транспартнай інфраструктуры
- намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прадставіў Мінэканомікі на рабочай сустрэчы ў Намесніка Прэм'ер-міністра Анатоля Сівака па пытанню фінансавання праекта "Арганізацыя хуткасных чыгуначных зносін Мінск - Гарадзішча - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - Нацыянальны аэрапорт Мінск"
- намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у міжнароднай Канферэнцыі свабодных эканамічных зон: выступіў з прывітальным словам на адкрыцці мерапрыемства, а таксама ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь намесніку кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Магілёў" Ірыне Давыдзенка
- дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцту Вольга Русіновіч выступіла на круглым стале з удзелам маладых прадпрымальнікаў Расіі, якія прадстаўляюць 20 кампаній з розных галін эканомікі
- дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч у інтэрв'ю «Першаму інфармацыйнаму» тэлеканалу распавяла пра асноўныя навацыі заканадаўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка
- дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў пракаментаваў дынаміку пратэрмінаванай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці дзяржарганізацый з моманту ўступлення ў сілу Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці»
- дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў пракаментаваў вынікі комплекснага аналізу працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва за апошнія 10 гадоў, апублікаваныя ў «Бюлетэне па справах аб неплацежаздольнасці і банкруцтве»
- начальнік Гомельскага тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Аляксандр Гарбун расказаў аб выніках работы ў 1-м паўгоддзі па прадухіленню рызык неплацежаздольнасці прадпрыемстваў вобласці
- адноўлены перагаворы паміж Беларуссю і Турцыяй па праекту паслужна-інвестыцыйнага пагаднення
- Мінэканомікі сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праведзена 14-я біржа субкантрактаў у прамысловасці ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму-2024
- супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дзень без аўтамабіля»
- у Мінэканомікі адбыўся Адзіны дзень Бяспекі
- апублікаваны для грамадскага абмеркавання праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года
- размешчана на сайце Мінэканомікі інфармацыя аб навацыях інвестыцыйнага заканадаўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 370 і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 650.